Вікіпедыя:ЧАПЫ
|
Тут знаходзіцца спіс частых пытанняў адносна працы ў Вікіпедыі і адказы на іх. Калі вы не знаходзіце адказ на пытанне, якое вас клапоціць, задайце яго на форуме.
1. Вы карыстаецеся неправільным правапісам беларускай мовыПравіць
Гэты раздзел Вікіпедыі выкарыстоўвае акадэмічны правапіс беларускай мовы, нормы якога былі распрацаваны у 1933 годзе і рэфармаваныя у 1953 і 2008 гадах (гл. Беларуская граматыка). Артыкулы «тарашкевіцай» змяшчаюцца па адрасе be-tarask.wikipedia.org
2. Няма артыкула пра майго любімага спартсмена (акцёра, паэта і г. д.)Правіць
У беларускім раздзеле Вікіпедыі пакуль што 231 658 артыкулаў. І працуе не так шмат людзей, як, напрыклад, у выдавецтвах «Britannica». Таму і ёсць недохоп артыкулаў. У любым выпадку Вы можаце далучыцца да справы напісання артыкула пра вашага любімага спартсмена (акцёра, паэта і г. д.)