Вікіпедыя на хіндзі
Вікіпедыя на мове хіндзі — раздзел Вікіпедыі на мове хіндзі.
Вікіпедыя на хіндзі хіндзі: हिन्दी विकिपीडिया[1] | |
---|---|
URL | hi.wikipedia.org (хіндзі) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | хіндзі |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | 11 ліпеня 2003 |
Колькасць артыкулаў | 163 430 |
Колькасць выяў | 4 556 |
Колькасць старонак | 1 342 450 |
Колькасць правак | 6 257 837 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 830 000 |
Актыўных удзельнікаў | 938 |
Адміністратараў | 7 |
Глыбіня | 242,6 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснаваны 11 ліпеня 2003 года[2], першыя артыкулы з'явіліся ў жніўні 2003 года[3]. У раздзеле карыстаюцца алфавітам дэванагары, набіраць у якім можна лацінскімі літарамі, якія адразу пераўтвараюцца ў патрэбныя сімвалы.
Нягледзячы на тое, што мова хіндзі паводле колькасці валодаючых (600—900 млн у той ці іншай ступені, з якіх для ад 350 да 480 млн — родная) з'яўляецца адной з самых распаўсюджаных у свеце, раздзел спачатку адставаў ад раздзелаў на іншых мовах Індыі (тэлугу, бенгальскай, і бішнупрыя-маніпуры), але потым, выйшаў сярод іх на першае месца. На 1 кастрычніка 2010 года ў раздзеле быў зарэгістраваны 19741 уліковы запіс удзельнікаў.
На 20 сакавіка 2010 года колькасць артыкулаў у раздзеле хіндзі складала 53900 (43-е месца сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі). «Глыбіня» артыкулаў роўная 103,8.
У ліпені 2010 года Google абвясціў, што яны пачалі працаваць з удзельнікамі Вікіпедыі на хіндзі, каб перакладаць артыкулы з англійскай мовы на хіндзі, карыстаючыся камбінацыяй Google Translate і ручной праверкі. Хіндзі-партал Вікіпедыі такім чынам быў папоўнены сотняй артыкулаў з 600 тыс. словаў і вырас амаль на 20 %[4][5]
Гісторыя
правіць- 14 сакавіка 2007 — колькасць артыкулаў перавысіла 10 000
- 14 верасня 2009 — 50 000 артыкулаў
- 30 жніўня 2011 — 100 000-ы артыкул.
Зноскі
- ↑ а б Вікіпедыя на хіндзі — 2003.
- ↑ en:Wikipedia:2003
- ↑ en:Wikipedia:Multilingual statistics (2003)
- ↑ Википедию переводят на языки стран третьего мира
- ↑ Google переводит Википедию Архівавана 13 сакавіка 2013.