Віла Парк — футбольны стадыён, размешчаны ў раёне Астан у Бірмінгеме, Англія. Умяшчальнасць 42 573 чал. Памеры поля — 105×69 м. З 1897 года з’яўляецца хатняй арэнай футбольнага клуба «Астан Віла». Стадыён мае рэйтынг 4 зоркі па класіфікацыі УЕФА, на ім было праведзена 16 міжнародных матчаў зборнай Англіі на вышэйшым узроўні. Першая міжнародная сустрэча адбылася ў 1899 годзе, апошняя ў 2005. Віла Парк стаў першым футбольным стадыёнам у Англіі, які прымаў міжнародныя матчы на працягу 3-х розных стагоддзяў.

Віла Парк
Арыгінальная назва англ.: Villa Park
Месцазнаходжанне Бірмінгем, Англія
Пабудаваны 1897
Адкрыты 1897
Архітэктар Арчыбальд Лейтч[d][1]
Уладальнік Астан Віла
Хатняя каманда Астан Віла
Умяшчальнасць 42 640[2]
Памеры поля 105х69 м
Сайт avfc.co.uk/villa-… (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спасылкі правіць

  1. https://web.archive.org/web/20210116212627/https://footballpink.net/a-design-for-life-the-loss-of-archibald-leitchs-grand-football-structures/
  2. https://archive.ph/IsdmO