Вілем ван дэ Велдэ Малодшы

Вілем ван дэ Велдэ Малодшы (да 18 снежня 1633, Лейдэн — 6 красавіка 1707, Грынвіч) — нідэрландскі мастак, самы вядомы і самы таленавіты мастак з сямейства ван дэ Велдэ. Яго называлі Рафаэлем марскога жывапісу.

Вілем ван дэ Велдэ Малодшы
нідэрл.: Willem van de Velde
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Дата нараджэння 18 снежня 1633(1633-12-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 1707(1707-04-06)[3][1][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Willem van de Velde the Elder[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вілем вучыўся караблебудаванню і малюнку ў свайго бацькі Вілема ван дэ Велдэ Старэйшага, затым вывучаў жывапіс у Сімона дэ Влігера. У першай палове свайго жыцця Вільем ван дэ Велдэ Малодшы займаўся маляваннем перамог галандскага флота. У 1677 годзе паступіў на службу да англійскага караля Карла II. Пасля смерці Карла II на некаторы час вярнуўся ў Нідэрланды, але неўзабаве быў зноў прызваны на службу ў Англію каралём Якавам II.

Мастак знакаміты сваімі карцінамі, якія паказваюць спакойнае мора з чароўным адлюстраваннем роўнядзі вады і марскімі баталіямі. Яго работы захоўваюцца ў Лонданскай нацыянальнай галерэі і прыватных англійскіх калекцыях, у амстэрдамскім дзяржмузеі, Гаазе, Берліне, Мюнхене, Вене і Парыжы. У Эрмітажы знаходзяцца тры карціны Вільема ван дэ Велдэ Малодшага. Акрамя карцін, ён пакінуў мноства малюнкаў, колькасць якіх пераўзыходзіць 8000.

Зноскі

  1. а б Willem van de Velde — 2009.
  2. Willem Van de Velde The Younger // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.