Віленская мячэць
Віленская мячэць — колішні магаметанскі храм у Вільні.
Мячэць | |
Віленская мячэць | |
---|---|
| |
54°41′34″ пн. ш. 25°16′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Літва |
Горад | Вільнюс |
Канфесія | Іслам |
Дата пабудовы | XVII стагоддзе |
Стан | знішчана |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пабудавана мусульманамі-татарамі, паселенымі вялікім князем літоўскім Вітаўтам ў прадмесці Вільні Лукішкі, відаць, у канцы XIV—пач. XV стст. Упершыню ўпамінаецца ў творы «Рысале-і-Татары-Лех» («Трактат аб татарах Польшчы») 1558 года, напісаным невядомым аўтарам — татарынам з Вялікага Княства Літоўскага, у шэрагу інш. драўляных мячэцяў. Невядомы польскі падарожнік у 1581 годзе адзначыў, што ў Віленскай мячэці ніякіх выяў не было, падлога заслана каляровымі дыванамі. Побач з мячэццю распалагаліся татарскія могілкі.
Паводле апісанняў сярэдзіны XIX ст., Віленская мячэць была квадратнай у плане, спераду мела навес на слупах, накрыты стромкім дахам з маленькім мінарэтам па цэнтру. Пасля некалькі разоў перабудоўвалася.
У пачатку XX ст. планавалася пабудаваць мураваны будынак мячэці, аднак гэта не ўдалося з-за пачатку Першай сусветнай вайны. Пасля Другой сусветнай вайны мячэць разбурана па загаду савецкіх ўладаў.
Літаратура
правіць- Kryczyński L. Historia meczetu w Wilnie: (Próba monografii). Warszawa, 1937;
- Meczety i cmentarze Tatarów polsko-litewskich. Warszawa, 1999.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віленская мячэць
- Віленская мячэць на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»