Віленскі пасад
Віленскі пасад — гістарычны раён Магілёва, прымыкаў з паўночна-заходняга боку да Шклоўскага пасада. Слаба вывучаны ў археалагічным плане. Культурны пласт ад 0,4—0,6 да 1,2 м. Найбольш раннія знаходкі — кераміка другой паловы XVI ст., цэгла-пальчатка, фрагменты зялёнапаліванай каробчатай кафля XVII ст. Назвы вуліц Віленскага пасада — 1-я і 2-я Кавальскія, Пушкарэвічаўскі завулак, якія захаваліся да канца XIX ст. нязменнымі, дазваляюць выказаць меркаванне, што яго паўноўчная частка была заселена кавалямі і гарматнікамі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7f/%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%BD_%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D0%B2%D0%B0_%D1%9E_%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B_XVII_%D1%81%D1%82.svg/220px-%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%BD_%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D0%B2%D0%B0_%D1%9E_%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B_XVII_%D1%81%D1%82.svg.png)
Зноскі
Літаратура
правіць- Магілёўскія пасады // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. Т. 2: Л—Я — 464 с. — С. 48. — ISBN 978-985-11-0549-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх