Вінны камень
хімічнае злучэнне
Вінны камень — крышталічны асадак, утвараецца пры вытворчасці віна пры спіртавым закісанні, вытрымцы і апрацоўцы. Пры гэтым працэсе канцэнтрацыя віннага каменя становіцца вышэй кропкі насычэння і пры паніжэнні тэмпературы або страсанні ён выпадае ў асадак. Па гэтай прычыне віно да разліву трымаюць пры нізкай тэмпературы. Вінны камень з’яўляецца сыравінай для вытворчасці віннай кіслаты. Галіна прымянення — хлебапячэнне, гальваніка (луджэнне).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Weinkristalle_cr.jpg/225px-Weinkristalle_cr.jpg)