Вінніцкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

Вінніцкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэтукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Вінніцы.

Вінніцкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
(ВНТУ)
Вінницький національний технічний університет
Лого ВНТУ.png
ВНТУ, Головний корпус університету.JPG
Арыгінальная назва Вінницький національний технічний університет
Міжнародная назва Vinnytsia National Technical University
Заснаваны 1960
Тып політэхніка
Рэктар Q105221630?
Студэнты 8 000
Размяшчэнне Вінніца
Юрыдычны адрас Хмяльніцкая шаша 95, Вінніца, Украіна
Сайт vntu.edu.ua
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

  • 1960 - у Вінніцы створаны агульнатэхнічны факультэт Кіеўскага інстытута харчовай прамысловасці
  • 1962 - агульнатэхнічны факультэт выведзены на самастойны баланс
  • 1964 - Вінніцкі тэхнічны факультэт падпарадкаваны Кіеўскаму політэхнічнаму інстытуту як Вінніцкі філіял КПІ
  • 1967 - рашэннем Вінніцкага абласнога савета дэпутатаў для фарміравання вышэйшай навучальнай установы політэхнічнага профілю было выдзелена 25 гектараў зямлі, на якіх пабудаваны два першыя навучальныя корпуса, студэнцкі інтэрнат і некалькі гаспадарчых памяшканняў
  • 1974 - на базе Вінніцкага філіяла КПІ створаны Вінніцкі політэхнічны інстытут - сёмы ва УССР у гэтай групе устаноў вышэйшай адукацыі
  • 1994 - Вінніцкі політэхнічны інстытут рэарганізаваны ў Вінніцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
  • 2003 - універсітэту нададзены статус нацыянальнага

СтруктураПравіць

  • Факультэт камп'ютарных сістэм і аўтаматыкі
  • Факультэт будаўніцтва, цеплаэнергетыкі і газазабеспячэння
  • Факультэт электраэнергетыкі і электрамеханікі
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій і камп'ютарнай інжынерыі
  • Факультэт машынабудавання і транспарту
  • Факультэт інфакамунікацый, радыёэлектронікі і нанасістэм
  • Факультэт менеджменту і інфармацыйнай бяспекі
  • Інстытут экалагічнай бяспекі і маніторынгу навакольнага асяроддзя

СпасылкіПравіць