Вірылізм (ад лац.: Virilis) — з'яўленне ў жанчын другасных мужчынскіх палавых прыкмет. Пры вірылізме надыходзіць агрубенне голасу, разрастанне на твары і целе пушковых валасоў, рост вусоў і барады, павелічэнне ў памерах вонкавых палавых органаў, недаразвіццё (а ў дарослых - атрафія) ўнутраных жаночых палавых органаў; менструацыя не з'яўляецца або, з'явіўшыся, спыняецца. Мускулатура і шкілет набываюць мужчынскія рысы. Вірылізм развіваецца пры функцыянальных або арганічных зменах у эндакрыннай сістэме, асабліва ў кары наднырачнікаў і пярэдняй долі мазгавога прыдатка (гіпофізе). Узнікненне вілірызму можа быць таксама звязана з пухлінамі мозгу, сапраўдным або псеўдгермафрадытызмам, цяжарнасцю, клімактэрычным перыядам. Лячэнне накіравана на ліквідацыю асноўнай прычыны, якая выклікала вірылізм.

Гл. таксамаПравіць