Вісарыён Міхайлавіч Саянаў

Вісарыён Міхайлавіч Саянаў (руск.: Виссарион Михайлович Сая́нов; 3(16).6.1903 — 22 студзеня 1959, Ленінград) — рускі савецкі пісьменнік.

Вісарыён Міхайлавіч Саянаў
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Дата нараджэння 3 (16) чэрвеня 1903[1] ці 16 чэрвеня 1903(1903-06-16)[2][1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 студзеня 1959(1959-01-22)[3][2][…] (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Член у
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія

Біяграфія правіць

У 1922-25 гадах вучыўся ў Ленінградскім універсітэце. Выступіў ў 1923 годзе як паэт. Першы зборнік вершаў — «Фартовыя гады» (1926). Героіка Грамадзянскай вайны, атмасфера новага побыту выказаліся ў зборніках «Камсамольскія вершы» (1928), «Сучаснікі» (1929), «Залатая Алёкма» (1934). Вялікае месца ў творчасці Саянава займалі фальклорныя матывы (цыкл «Лукамор’е», 1939; аповесці «Вярба», 1939, «Белавежская аповесць», 1943). У аповесцях «Сяброўка верная мая» (1930), «Востраў Мадагаскар» (1933), «Дзве ракі» (1936) распрацоўваў тэму сацыялістычнага будаўніцтва. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 быў у войску, працаваў карэспандэнтам франтавых газет, напісаў кнігі «У баях за Ленінград» (1943), «Нюрнбергскі дзённік» (1948). Раманы «Неба і зямля» (кнігі 1-4, 1935-54, Сталінская прэмія, 1949), «Лена» (кнігі 1-2, 1953—1955), «Краіна родная» (кнігі 1-2, 1953—1956), вершаваны раман «Колабава» (1955) узнаўляюць сацыяльна-гістарычную панараму дарэвалюцыйнай Расіі і станаўлення сацыялістычнага грамадства. Саянаў — аўтар літаратуразнаўчых работ «Сучасныя літаратурныя групоўкі» (1928), «Ад класікаў да сучаснасці» (1929) і інш. Узнагароджаны 4 ордэнамі, а таксама медалямі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1