Вісконсінскі ўніверсітэт у О-Клэры
Вісконсінскі ўніверсітэт у О-Клэры (англ.: University of Wisconsin–Eau Claire) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе О-Клэр у штаце Вісконсін, ЗША.
Вісконсінскі ўніверсітэт у О-Клэры | |
---|---|
англ.: University of Wisconsin–Eau Claire | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Wisconsin–Eau Claire |
Заснаваны | 1916 |
Студэнты | 11 017[1] і 9 074[2] |
Размяшчэнне | О-Клэр, Вісконсін, ЗША |
Сайт | uwec.edu |
Агульная характарыстыка
правіцьВучэльня з'яўляецца часткай сістэмы Вісконсінскага ўніверсітэта і прапануе ступені бакалаўра і магістра. Кампус складаецца з 28 буйных будынкаў, якія займаюць 135 гектараў. Дадатковыя 68 га лясных зямель выкарыстоўваюцца для экалагічных даследаванняў.
Структура
правіць- Каледж бізнесу
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж адукацыі і гуманітарных навук
- Каледж медсястрынства
Гл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы