Вісконсінскі ўніверсітэт у Рывер-Фолсе
Вісконсінскі ўніверсітэт у Рывер-Фолсе (англ.: University of Wisconsin–River Falls) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Рывер-Фолс у штаце Вісконсін, ЗША.
Вісконсінскі ўніверсітэт у Рывер-Фолсе | |
---|---|
англ.: University of Wisconsin–River Falls | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Wisconsin–River Falls |
Заснаваны | 1874 |
Студэнты | 5 855[1] |
Размяшчэнне | Рывер-Фолс, Вісконсін, ЗША |
Сайт | uwrf.edu |
Агульная характарыстыка
правіцьВучэльня з'яўляецца часткай сістэмы Вісконсінскага ўніверсітэта і прапануе 40 праграм бакалаўрыяту і магістратуры. Кампус плошчай 91 га размешчаны на рацэ Кінікінік у даліне ракі Сент-Круа. Універсітэт мае 32 асноўныя будынкі і дзве лабараторныя фермы з агульнай плошчай 178 га зямлі. Ва ўніверсітэце таксама размяшчаецца Інстытут устойлівага грамадскага развіцця.
Структура
правіць- Каледж сельскай гаспадаркі, харчавання і экалогіі
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж адукацыі, бізнесу і аховы здароўя
Гл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы