Вісіма-Уткінск
Вісіма-Уткінск (руск.: Виси́мо-У́ткинск) — уральскі пасёлак сельскага тыпу ў гарадской акрузе «горад Ніжні Тагіл» Свярдлоўскай вобласці (Расія). Былая канцавая станцыя Вісіма-Уткінскай вузкакалейнай чыгункі. Пасёлак размешчаны на тэрыторыі прыроднага парку «Рака Чусавая». Размешчаны паблізу Сярэдняга Уральскага хрыбта Вясёлыя горы на рацэ Межавая Утка (правы прыток ракі Чусавая) на паўночны захад ад Екацярынбурга, за 42 км (па аўтатрасе за 58 км) на паўднёвы захад ад Ніжняга Тагіла.
Пасёлак
Вісіма-Уткінск
|
У 1896 годзе была пабудавана Вісіма-Уткінская вузкакалейная чыгунка Ніжні Тагіл — Вісіма-Уткінск. У 2002 годзе яна спыніла сваё функцыянаванне, прыблізна ў 2005 годзе была разабрана. У 2008 годзе ў сувязі з арганізацыяй Вісімскага запаведніка быў зачынены леспрамгас.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Яўген Кузьміч Аляксееў (1884—1972) — беларускі аграном-раслінавод