Віталь Аляксандравіч Беразоўскі

украінскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Віталь Беразоўскі)

Віталь Беразоўскі (11 красавіка 1984, Адэса, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца швейцарскага клуба «Віндзіш».

Футбол
Віталь Беразоўскі
Поўнае імя Віталь Аляксандравіч Беразоўскі
Нарадзіўся 11 красавіка 1984(1984-04-11) (40 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 185 см
Вага 79 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Швейцарыя Віндзіш
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2002 Украіна Чарнаморац-2 (Адэса) 12 (0)
2003 Украіна Днестр (Авідзіяпаль) 5 (0)
2003—2004 Малдова Шэрыф (Ціраспаль) 1 (0)
2004—2005 Малдова Ціраспаль 3 (1)
2005—2006 Украіна Рось (Белая Царква) 21 (1)
2006—2007 Латвія Вэнтспілс 0 (0)
2007—2009 Украіна ІграСэрвіс (Сімферопаль) 35 (0)
2009—2010 Беларусь Дынама (Брэст) 31 (3)
2011—2012 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 50 (3)
2013 Казахстан Кайсар (Кызыларда) 13 (1)
2013—2014 Украіна Зорка (Кіраваград) 15 (1)
2014—2015 Польшча Стоміль (Ольштын) 27 (1)
2015—2016 Польшча Сандэцыя (Новы Сонч) 13 (0)
2017—2019 Украіна Світанак-Аграсвіт (Шляхава)
2019 Украіна Алімп (Кырнычкы)
2020 Украіна Кулэўча
2022 Швейцарыя Хакоа (Цюрых)
2022—2024 Швейцарыя Цофінген 39 (3)
2024— Швейцарыя Віндзіш
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 красавіка 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец адэскага футбола, гуляў у розных клубах Украіны і Малдовы, адзін год правёў у латвійскім «Вэнтпілсе». У верасні 2009 года трапіў у брэсцкае «Дынама», дзе стаў іграком асновы. У снежні 2010 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан», за які гуляў два гады. У пачатку 2013 года перайшоў у казахскі «Кайсар», летам 2013 года вярнуўся ва Украіну.

У 2014—2016 гадах выступаў у клубах Польшчы. З лета 2017 года гуляў ва Украіне на аматарскім узроўні, а з 2022 года выступае ў мінорных лігах Швейцарыі.

Дасягненні правіць

  •   Уладальнік Кубка Беларусі: 2012

Крыніцы правіць