Гале-Вітэнбергскі ўніверсітэт імя Марціна Лютэра

(Пасля перасылкі з Вітэнбергскі ўніверсітэт)

Гале-Вітэнбергскі ўніверсітэт імя Марціна Лютэра (ням.: Martin-Luther-Universität Halle-Wittenberg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібамі ў гарадах Гале і Вітэнберг.

Гале-Вітэнбергскі ўніверсітэт імя Марціна Лютэра
ням.: Martin-Luther-Universität Halle-Wittenberg
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Martin-Luther-Universität Halle-Wittenberg
Міжнародная назва англ.: Martin Luther University of Halle-Wittenberg
Заснаваны 1502
Год рэарганізацыі 1817
Рэктар Claudia Becker[d]
Студэнты 20 390
Краіна
Размяшчэнне Гале, Вітэнберг
Сайт uni-halle.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Універсітэт з'яўляецца арыентаванай на даследаванні вышэйшай навучальнай установай і прапануе адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі на нямецкай і англійскай мовах, якія вядуць да атрымання акадэмічных і навуковых ступеняў, такіх як бакалаўр, магістр, доктар і хабілітаваны доктар.

Сучасны ніверсітэт быў створаны ў 1817 годзе ў выніку зліцця Вітэнбергскага ўніверсітэта (заснаваны ў 1502 годзе) і ўніверсітэта ў Гале (заснаваны ў 1694 годзе). Універсітэт названы ў гонар дзеяча Рэфармацыі Марціна Лютэра, які быў прафесарам у Вітэнбергу. Сёння ўніверсітэт юрыдычна размешчаны ў Гале. І Гале, і Вітэнберг знаходзяцца прыкладна ў гадзіне язды ад Берліна па чыгунцы, па якой курсіруюць экспрэсавыя цягнікі.

Факультэты

правіць
  • Факультэт тэалогіі
  • Факультэт права і эканомікі
  • Факультэт медыцыны
  • Факультэт філасофіі І (сацыяльныя і культурныя студыі, гісторыя)
  • Факультэт філасофіі II (старажытныя і сучасныя мовы, камунікацыі, музыка)
  • Факультэт філасофіі III (педагогіка)
  • Факультэт прыродазнаўчых навук І (біяхімія, біялогія, фармацыя)
  • Факультэт прыродазнаўчых навук II (фізіка, хімія, матэматыка)
  • Факультэт прыродазнаўчых навук III (сельская гаспадарка, геалогія, інфарматыка)

Зноскі

  1. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
  2. (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.

Спасылкі

правіць