Сімяонаўская царква (Віцебск)

Віцебская Сімяонаўская (Богаяўленская) царква. Знаходзілася на правым беразе Заходняй Дзвіны, на вуліцы Богаяўленскай (сучасная вуліца Энгельса). Вядома паводле «Чарцяжа места Віцебска 1664 года». Двухзрубны драўляны будынак складаўся з прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму і алтарнай часткі, завершаных двухсхільнымі дахамі. Цэнтр асноўнага аб’ёму быў увянчаны высокай складанай па форме купальнай вежачкай з дэкааратыўным крыжам. У 17901805 гг. на месцы старой была пабудавана мураваная царква. У 1812 г. згодна з загадам Напалеона ў храме размясцілі гарматы, а вокны былі перароблены ў амбразуры. Царква неаднаразова перабудоўвалася і добраўпарадкоўвалася коштам і намаганнямі гараджан. Асабліва актыўныя рамонтныя работы ў храме праводзіліся ў 1870, 1874, 1876, 1887 гг. Аднапавярховы будынак царквы ў плане меў выгляд падоўжанага крыжа. Архітэктура галоўнага фасада храма была вытрымана ў стылі класіцызму: трохвугольны франтон, плоскія пілястры, паўцыркульныя аркі і нішы. На вонкавых сценах царквы былі фрэскі, 2 званіцы (5 званоў) па вуглах упрыгожвалі пілястры. У 1841 г. пры храме была адчынена багадзельня (у доме свяшчэнніка, на 1-м паверсе; у 1899 г. пераведзена ў падвальны паверх царкоўнага дома). У 1898 г. ў межах царкоўнай агароджы (зроблена ў 1882 г.) узведзены будынак для царкоўна-прыходскай школы, якая дзейнічала з 1896 г.

Славутасць
Сімяонаўская царква
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне

Літаратура правіць

  • Страчаная спадчына: Сімяонаўская (Богаяўленская) царква // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с.: іл. — С. 620.