Адкрыць галоўнае меню

Чарцёж места Віцебска 1664 года

Чарцёж горада Віцебcка, 1664

Чарцёж места Віцебcка 1664 года — дакумент па гісторыі сярэдневяковага Віцебска, захоўваецца ў фондах Расійскага дзяржаўнага архіва старажытных актаў. Выяўлены даследчыкам гісторыі Віцебшчыны А. П. Сапуновым сярод фондаў былога Маскоўскага архіва Міністэрства замежных спраў.

АпісаннеПравіць

«Чарцёж» выкананы пяром на некалькіх склееных і месцамі падклееных лістах шэра-жоўтай паперы; рэкі Дзвіна і Віцьба размаляваны сіняватай фарбай, а ўзгоркі і яры жоўта-зялёнай. Надпісы зроблены кінаварам. Даўжыня «Чарцяжу» складае 108 см, шырыня — 79 см. На дакуменце знаходзіцца надпіс: «РОГ (г.зн. 173 г. ці 1664 г.) ноября 15, таков чертёж к великому государю к Москве в розряд прислал из Витебска воевода князь Яков Волконского с витебским розсыкальщиком с Ларкою Быковым»[1].

Зноскі

  1. Абрамова, И. Чертеж Витебска. 17 век / И. Абрамава // Витебский курьер. - 1998. - 17 апр. - С. 3.