Кінавар
Кінавар (стар.-грэч.: κιννάβαρι, лац.: cinnabari) — мінерал класа сульфідаў, сульфід ртуці, HgS.
Мае 86,2 % ртуці. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі тоўстатаблітчастыя або ромбаэдрычныя. Агрэгаты тонказярністыя, шчыльныя ці зямлістыя. Колер чырвоны да карычнева-чырвонага. Бляск алмазны ў чыстым мінерале або зямлісты, цьмяны (з прымесямі). Паўпразрысты. Цвёрдасць 2,5. Шчыльнасць 8—8,2 г/см³.
Кінавар — мінерал гідратэрмальнага паходжання. Пашыраны ў выглядзе ўкрапін і жыл паблізу маладых вулканічных парод і гарачых крыніц. Трапляецца ў асацыяцыі з пірытам, марказітам, стыбнітам, сульфідам медзі ў жыльных пародах.
Буйныя радовішчы кінавары ёсць на Украіне, у Іспаніі.
Кінавар з’яўляецца асноўнай рудою ртуці, а таксама сыравінаю для вырабу мастацкіх фарбаў.
Літаратура
правіць- Кінавар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 262.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кінавар