Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя
Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя — прыватная астранамічная абсерваторыя, пабудаваная ў 1991—1992 гадах беларускім аматарам астраноміі Віталём Неўскім на поўдзень ад Віцебска. У абсерваторыі быў зроблены шэраг астранамічных адкрыццяў. З’яўляецца першай прыватнай абсерваторыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя
правіцьгод
Абсерваторыя была пабудавана ў 1991—1992 гадах аматарам астраноміі Віталём Неўскім у 20 км на поўдзень ад Віцебска. Купал абсерваторыі мае дыяметр 5 метраў, вежа мае такі ж дыяметр і вышыню 6.5 метраў. У 1992—1994 гадах заснавальнік абсерваторыі праходзіў службу ў войску. Пасля вяртання з арміі атрымалася ўсталяваць стацыянарны 20-см тэлескоп сістэмы Ньютана, на якім назіраліся такія каметы як Хякутакэ і Хейлі-Бопа. 7 ліпеня 2007 г. абсерваторыя была зарэгістраваная ў Цэнтры малых планет з прысваеннем ёй кода «B42».
Інструменты і абсталяванне абсерваторыі
правіць- 20-см рэфлектар сістэмы Ньютана (D = 200 мм, F = 2000 мм) (1995 год) — на стацыянарнай манціроўцы
- 30-см парабалічны рэфлектор сістэмы Ньютана (D = 300 мм, F = 1500 мм) (1996 год) — на манціроўцы Добсана, у 1997 годзе устаноўлены на стацыянар
- 15-см тэлескоп сістэмы Максутава «МК-67, Інтэс» (D = 150 мм, F = 1800 мм) — гід для 30-см рэфлектара
- 12-см рэфлектар сістэмы Ньютана (D = 120 мм, F = 870 мм)
- Вялікі марскі бінакуляр 20 х 110, поле зроку 5 градусаў
- ПЗС-камера QHY-6 (з 17 чэрвеня 2007 года)
Напрамкі даследаванняў
правіць- Каметы
- Назіранне пакрыццяў зорак астэроідамі і спадарожнікамі планет
- Візуальныя назіранні аб’ектаў далёкага космасу
- Калязямныя астэроіды
- Звышновыя зоркі
Асноўныя дасягненні
правіць- Удакладненне дыяметра спадарожніка Сатурна Тэфіі падчас назірання пакрыцця 15 снежня 2002 г.
- Назіранне пакрыццяў зорак астэроідамі: 12 верасня 2003 г., 30 студзеня 2004 г., 27 верасня 2005 г. і 16 красавіка 2006 г.
- Пераадкрыццё каметы 139P/Vaisala-Oterma (6 верасня 2007 г.)
- Адкрыццё астэроідаў:
- Адкрыццё 15 новых астэроідаў у Віцебскай абсерваторыі ўключаючы (216897) 2009 HJ58 першы беларускі астэроід (па стану на верасень 2011 г.)
- На дыстанцыйнай абсерваторыі Tzec Maun былі адкрыты 28 новых астэроідаў (па стану на сакавік 2011 г.)
- Разам, па стану на верасень 2011 г. адкрыты 43 астэроіды
Цікавыя факты
правіць- Першы астэроід, адкрыты на тэрыторыі Беларусі (у Віцебскай абсерваторыі) названы ў гонар Голубева Уладзіміра Аляксандравіча — прафесійнага астранома, дацэнта кафедры фізікі і астраноміі ВДУ — (216.897) Голубеў.
- Першая прыватная абсерваторыя ў Беларусі