Віцебская вясна
Віцебская вясна — незалежны праваабарончы інфармацыйны рэсурс Віцебскай вобласці.
Віцебская вясна | |
---|---|
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | Віцебск |
Вэб-сайт | Віцебская вясна |
Быў створаны ў 2011 годзе. Віцебская вясна падтрымліваецца праваабаронцамі, журналістамі і актывістамі гораду Віцебску і Віцебскага рэгіёну. Рэсурс ніякім чынам не афіляваны зь якімі-небудзь арганізацыямі, палітычнымі ці рэлігійнымі структурамі, зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь або за мяжою.
Дзейнасць
правіцьІнфармацыйны рэсурс распаўсюджвае сярод жыхароў Віцебшчыны аб'ектыўную і поўную інфармацыю, датычную найперш да тэмы правоў чалавека – як грамадзянскіх і палітычных, гэтак і сацыяльных, эканамічных, культурных, змяшчае рэгулярна інфармацыю як бараніць і адстойваць свае правы ў міліцыі, судах.
Віцебская Вясна кожны год прысвойвае званне «Абаронца правоў чалавека году» за заслугі як асобных актывістаў, гэтак і арганізацый ды грамадзянскіх ініцыятыў у прасоўванні і абароне правоў чалавека ў рэгіёне[1].