Віцебская купецкая фабрыка аптычных вырабаў
фабрыка ў Віцебску
Віцебская (купецкая) фабрыка аптычных вырабаў — прадпрыемства, якое працавала ў 1892—1941 гадах у Віцебску. Першае прадпрыемства такога роду ў Расійскай імперыі.
Пасля 1917 года праведзена рэканструкцыя, летам 1941 года фабрыка эвакуіравана ў гарадскі пасёлак Суксун Пермскай вобласці РСФСР. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку фабрыкі быў заснаваны завод электравымяральных прылад.
Узнагароды Правіць
Два Залатыя медалі Усерасійскіх выставак (пачатак XX ст.) за высакаякасныя аптычныя і фізічныя інструменты, акуляры і пенснэ.
Рэсурсы Правіць
Фабрыка мела паравую машыну, 10 замежных станкоў (1910).
Працавалі 125 рабочых (1913), кошт прадукцыі 115 тыс. руб. (1913).
Літаратура Правіць
- М. Болбас. Удастоены вышэйшых узнагарод // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 3. — Мн.: Полымя, 1988. — ISSN 0131-2669. С.28,29.
- Віцебская акулярная фабрыка // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.