Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова

Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова — музей, створаны ў Віцебску паводле распараджэння Савета Міністраў БССР ад 1 лютага 1966 года і загада Міністэрства культуры БССР ад 24 сакавіка 1966 года «Аб адкрыцці і арганізацыі мемарыяльнага музея Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова» як гарадскі. Рашэннем выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1968 г. гарадскі музей, ператвораны ў абласны. Адкрыты 5 ліпеня 1969 года ў дні святкавання 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у будынку былога прытулку адстаўных чыноўнікаў імя Галямбёўскага (канец XIX — пачатак XX стагоддзяў). Музеем кіравалі І. І. Сіманькоў, Н. В. Сямешына. З 2002 года дырэктар І. А. Шышкова.

Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова
Будынак былога прытулку адстаўных чыноўнікаў імя Галембіоўскага, у якім размяшчаецца музей
Заснаваны 1966
Месцазнаходжанне Беларусь, Віцебская вобласць, Віцебск, вул. Чэхава, 4
Дырэктар І. А. Шышкова
Адкрыты з 10.00 да 19.00
shmyrev.museum.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Экспазіцыя

правіць

Асноўны фонд музея (2013) налічвае 8758 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 1343 адзінкі. Музей складаецца з 4 экспазіцыйных залаў агульнай плошчай 223 м² і выставачнай плошчай 39 м². Працягам экспазіцыі з’яўляецца мемарыяльны парк, размешчаны побач з будынкам музея. У парку ўстаноўлены скульптурны бюст М. П. Шмырова (скульптар З. Азгур) макет «Рэйкавая вайна», гарматы, пабудаваны партызанскія зямлянкі.

Першая зала

правіць

У музеі зберагаюцца калекцыі узбраення, прадметаў быту, дакументаў, выяўленчага мастацтва, фалерыстыкі, друкарскіх выданняў, кінафотадакументаў. У першай зале матэрыялы экспазіцыі расказваюць пра дзіцячыя і юнацкія гады М. П. Шмырова, яго працоўную і грамадскую дзейнасць у даваенны перыяд, арганізацыю партызанскага руху на тэрыторыі былога Суражскага раёна ў час Вялікай Айчыннай вайны, стварэнне 1-й Беларускай партызанскай брыгады.

Другая зала

правіць

Экспазіцыя другой залы прысвечана далейшаму пашырэнню партызанскага руху ў Беларусі, стварэнню на базе 1-й Беларускай партызанскай брыгады новых партызанскіх фарміраванняў (брыгады імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола і 1-й Віцебскай партызанскай брыгады). Тут знаходзяцца матэрыялы пра ўзаемадзеянне партызан і лётчыкаў 105-га асобнага гвардзейскага ордэна Аляксандра Неўскага Панявежскага авіяпалка, пра вызваленне Віцебска (26.06.1944 г.) у выніку аперацыі «Баграціён» (23.06—29.08.1944 г.) і завяршэнне Вялікай Айчыннай вайны.

Трэцяя зала

правіць

Экспазіцыя трэцяй залы расказвае пра працоўную і грамадзянскую дзейнасць М. П. Шмырова ў пасляваенныя гады. Тут прадстаўлены творы літаратуры і мастацтва, у якіх знайшлі адлюстраванне подзвігі партызанскага камбрыга, дэманструецца дакументальны фільм «Бацька Мінай» і мастацкая кінастужка «Бацька».

Чацвёртая зала

правіць

У экспазіцыі чацвёртай залы прадстаўлены інтэр’ер рабочага кабінета М. П. Шмырова з мэбляй, кнігамі, уласнымі рэчамі, паляўнічы рыштунак, дакументы і фотаздымкі прадпрыемстваў, вучэбных устаноў, аб’ектаў, якія носяць імя М. П. Шмырова.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Шышкова, І. А. Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова / І. А. Шышкова // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін. — Мн., 2008. — С. 174—177.
  • Віцебскі абласны музей М. П. Шмырова // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 643—644.

Спасылкі

правіць