Віцебскі праспект (Магілёў)
Ві́цебскі праспект (руск.: Витебский проспект) — праспект у паўднёва-ўсходняй частцы Магілёва, у Кастрычніцкім раёне.
Віцебскі праспект Магілёў | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Кастрычніцкі раён |
Працягласць | 2,7 км |
Ранейшыя назвы | Аршанская шаша |
Назва ў гонар | Віцебск |
![]() |
Гісторыя
правіцьПершапачаткова меў назву Аршанская шаша. У 1978 годзе атрымаў цяперашнюю назву.
Размяшчэнне
правіцьАрыентаваны з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. З'яўляецца працягам праспекта Дзімітрава, пачынаецца ад пуцеправода цераз чыгуначныя пуці, з поўначы прымыкаюць вуліцы Палтаўская і Аўтазаводская, з поўдня — Чавуская шаша. Па-за межамі горада пераходзіць у трасу Р96. Даўжыня праспекта складае каля 2,7 км.
Забудова
правіцьФарміраванне сучаснага аблічча праспекта пачалося ў 1970-я гг. У цяперашняй забудове пераважаюць 4-, 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя, дамы з убудаванымі прадпрыемствамі гандлю і бытавога прызначэння.
Няцотны бок
правіцьЦотны бок
правіць- № 8 — Магілёўская дзіцячая паліклініка № 2
- № 42 — Магілёўская паліклініка № 5
- № 56 — Яслі-сад № 48
- № 58 — Яслі-сад № 73
- № 70 — Магілёўская абласная псіхіятрычная бальніца
Паркі
правіцьПерспектыву праспекта замыкае лясны масіў Лубужскага лесапарку.
Зноскі
Літаратура
правіць- Витебский проспект // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віцебскі праспект (Магілёў)