Вішаградскі мост
Вішаградскі мост, ці мост Мехмеда-пашы, — 11-пралётны каменны мост даўжынёй 180 метраў, перакінуты праз раку Дрыну ў баснійскім горадзе Вішаградзе. Уяўляе сабой значны помнік сярэднявечнага турэцкага інжынернага мастацтва. Прынята лічыць, што мост быў выбудаваны ў 1577 г. па праекце самога Сінана, а замоўцам выступіў выхадзец гэтых краёў, Мехмед-паша Сокалавіч.
Мост Мехмеда-пашы Сокалавіча ў Вішаградзе* | |
---|---|
Mehmed Paša Sokolović Bridge in Višegrad** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Боснія і Герцагавіна |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | ii, iv |
Спасылка | 1260 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2007 (31 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Гісторыя
правіцьАпроч эстэтычных і інжынерных добрых якасцей, Вішаградскі мост вядомы сваёй бурнай гісторыяй. Падчас Першай сусветнай вайны тры пралёты моста былі разбураны, падчас Другой сусветнай вайны пацярпелі яшчэ пяць пралётаў.
Прызнанне
правіць- Сербскі пісьменнік Іва Андрыч вынес мост у назву свайго самага вядомага рамана «Мост на Дрыне», за які ён быў ганараваны Нобелеўскай прэміяй.
- У 2007 годзе ЮНЕСКА вырашыла ўключыць Вішаградскі мост у спіс помнікаў Сусветнай спадчыны.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вішаградскі мост