ГК Друць Бялынічы

«Друць» — былы беларускі жаночы гандбольны клуб з горада Бялынічы.

Друць
Поўная назва Жаночы гандбольны клуб «Друць»
Расфарміраваны 2014
Горад Бялынічы, Беларусь

ГісторыяПравіць

У 1976 годзе на базе Бялыніцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы трэнерам В. Ф. Кулікам была створана дзявочая гандбольная каманда. У 1980 годзе у Саратаве яна заняла трэцяе месца ў першынстве СССР сярод дабравольна-спартыўных арганізацый «Ураджай». У 1982 годзе каманда выйшла пераможцам ва ўсесаюзным спаборніцтве. Чэмпіёнкамі СССР сталі Г. П. Арахоўская, В. Г. Асіпёнак, Т. М. Кулік, Т. М. Мураўёва, Т. В. Раўкова, Л. Л. Тарасенка, С. В. Хадасевіч.

У гонар заслуг каманды гандбалістак у 1986 годзе ў Бялынічах прайшлі фінальныя спаборніцтвы на прыз клуба «Імклівы мяч»

Жаночая каманда «Друць-Белпак»  была створана ў Бялынічах у 1993 годзе. Стартавала ў другой лізе, дзе заняла першае месца і дабілася права выступаць у першай лізе першынства Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе каманда «Друць-Белпак» пад кіраўніцтвам старэйшага трэнера В. Ф. Куліка заняла трэццяе месца. У складзе каманды: Т. В. Здрук, Т. М. Вашэцькава, Л. М. Падколзіна, І. А. Кунцэвіч, С. А. Пякарская, В. І. Тапунова, С. В. Новікава, Т. В. Фаменка, Е. А. Плясунова, С. Б. Сікорская, В. М. Шараметава, начальнік каманды Л. У. Зубрыцкі.

У 1996—1997 гадах гандбалісты занялі чацвёртае месца ў першай лізе першынства Беларусі. У 1996 годзе упершыню ў гісторыі жаночага гандболу Беларусі каманда з невялікага раённага цэнтра прыняла удзел у розыгрышы еўрапейскіх гандбольных кубкаў. Каманда «Друць-Белпак» згуляла на Кубку гарадоў з камандай горада Д’ера (Венгрыя). У 1997 годзе каманда выйшла ў 1/8 фіналу Кубка гарадоў. У 1997—1998 гадах яна зноў стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі, у 1998—1999 гадах сярэбраным.

У канец 2014 года пазбыўшыся дзяржпадтрымкі і фундатараў клуб быў расфармаваны.

НазвыПравіць

  • Друць-Універсітэт
  • Друць-Універсітэт-ЦАР
  • Друць-Белпак-Універсітэт
  • Друць-Белпак
  • Друць

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Заўвагі
1992-93 Вышэйшая ліга 8
1993-94 Вышэйшая ліга 3
1994-95 Вышэйшая ліга 6
1995-96 Вышэйшая ліга 4
1996-97 Вышэйшая ліга 4
1997-98 Вышэйшая ліга 3
1998-99 Вышэйшая ліга 2
1999-00 Вышэйшая ліга 2
2000-01 Вышэйшая ліга 2
2001-02 Вышэйшая ліга 2
2002-03 Вышэйшая ліга 4
2003-04 Вышэйшая ліга 4
2004-05 Вышэйшая ліга 3
2005-06 Вышэйшая ліга 3
2006-07 Вышэйшая ліга 3
2007-08 Вышэйшая ліга 4
2008-09 Вышэйшая ліга 3
2009-10 Вышэйшая ліга 4
2010-11 Вышэйшая ліга 5
2011-12 Вышэйшая ліга 7
2012-13 Вышэйшая ліга 5
2013-14 Вышэйшая ліга 9

Галоўныя трэнерыПравіць

  • В. Ф. Кулік

Зноскі

СпасылкіПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Алена Падымака: На апошнім рубяжы: [Размова з варатаром каманды «Друць-Універсітэт-РЦАР»] // Зара над Друццю.— 2008.— 4 кастрычніка.— С.8.
  • Белыничский район: (Фотоальбом).- Могилев,2000.- 20с.;
  • Белыничский район: История и современность.- Могилев,1998.- 20с.
  • Дудаль, М. Шахматна-шашачны турнір : [Аб правядзенні шахматна-шашачнага турніра сярод ветэранаў вайны, працы, Узброеных Сіл і праваахоўчых органаў, прысвечаны Дню Перамогі] / Маргарыта Дудаль // Зара над Друццю. — 2012. — 16 мая. — С. 5.
  • Карпякоў, С. Цана аднаго мяча: [Друць-Універсітэт-РЦАР] / Сяргей Карпякоў // Зара над Друццю.— 2009.— 7 кастрычніка.— С.5.
  • Кунцэвіч, А. Трэба не дапусціць поўнага развалу футболу ў Бялынічах [Гутарка з кіраўніком футбольнага гуртка пры ММЦ С,А. Зайкоўскім ] // Зара над Друццю.2002. 7 сак. С.4
  • Кунцэвіч, А. Золата нам толькі ўсміхнулася, а серабро дасталася [2-е месца па гандболу сярод жаночых каманд -«Друць-Белпак»] // Зара над Друццю.2002. С.4
  • Памяць: Бялыніцкі раён: Гіст.-дак.хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.:А. В. Агееў і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч.- Мн.:.,2000.-509с.:іл.-С.18-19;
  • Фізічная культура, спорт і турызм [гутарка з начальнікам аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама К. Салаўёвым] // Зара на Друццю.- 2006.-21 студз