ГУАМ (арганізацыя)

(Пасля перасылкі з ГУАМ)

Арганізацыя за дэмакратыю і эканамічнае развіццё — ГУАМ — рэгіянальная арганізацыя чатырох постсавецкіх дзяржаў: Грузіі, Украіны, Азербайджана і Малдовы. Да 2005 пятым удзельнікам супольнасці быў Узбекістан і арганізацыя звалася ГУУАМ.

Арганізацыя за дэмакратыю і эканамічнае развіццё — ГУАМ
штаб-кватэра Сцяг Украіны Кіеў Сафіеўская вуліца, 2а
Тып арганізацыі міжнародная міжурадавая арганізацыя[d] і military alliance[d]
Афіцыйныя мовы Руская і англійская[1]
Кіраўнікі
Генеральны сакратар Алтай Энфедзіеў
Заснаванне
Стварэнне арганізацыі 10 кастрычніка 1997
guam-organization.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арганізацыя ГУУАМ была створана ў 1997 годзе, аднак яе хартыя была падпісана толькі ў 2001 у Ялце, а статут — у 2006. За гэты час у Малдове ва ўладзе паспелі пабываць камуністы, якія на 5 гадоў адвярнулі краіну ад шляху еўраінтэграцыі, а Узбекістан пакінуў арганізацыю, забраўшы з сабой адну літару У. Паводле былога ўкраінскага прэзідэнта Віктара Юшчанкі, ГУАМ мае на мэце ўсталяванне і захаванне дэмакратычных каштоўнасцей, крокі ў бок аб'яднанай Еўропы, устойлівае развіццё і рэгіянальную бяспеку.[2] З апошняй мэтай у 2007 была дасягнута дамоўленасць аб стварэнні міратворчага батальёна ГУАМ колькасцю ў 500 руляў.

Існуе меркаванне, што непасрэднай мэтай саюза было паслабленне эканамічнай, перш за ўсё энергетычнай, залежнасці яго членаў ад Расіі і развіццё транзіту энерганосьбітаў па маршруце Азія (Каспій) — Каўказ — Еўропа ў абыход тэрыторыі Расіі.

Зноскі