Гавайскі ўніверсітэт у Хіла

Гавайскі ўніверсітэт у Хіла (англ.: University of Hawaiʻi at Hilo) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Хіла ў штаце Гаваі, ЗША.

Гавайскі ўніверсітэт у Хіла
англ.: University of Hawaiʻi at Hilo
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Hawaiʻi at Hilo
Заснаваны 1945
Студэнты 3 165[1]
Размяшчэнне Хіла, Гаваі, ЗША
Сайт hilo.hawaii.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Вучэльня была заснавана ў 1945 годзе і была пэўны час філіялам Гавайскага ўніверсітэта ў Маноа. У 1970 годзе яна была рэарганізавана актам заканадаўчага сходу штата і стала асобнай установай у рамках створанай сістэмы Гавайскага ўніверсітэта. Універсітэт сёння прапануе 33 праграмы бакалаўрыяту і 3 праграмы магістратуры і мае каля 3 тысяч студэнтаў, абсалютная большасць з якіх — жыхары Гаваяў.

Структура правіць

  • Каледж сельскай гаспадаркі, лесаводства і прыродакарыстання
  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж бізнесу і эканомікі
  • Каледж гавайскай мовы
  • Каледж фармацыі
  • Каледж прыродазнаўчых навук і навук пра здароў'е

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць