Гавіс (літ.: Gavys) — возера ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета на ўсходзе Літвы. Размяшчаецца ля паўднёва-заходняй ускраіны горада Ігналіна, на тэрыторыі Ігналінскай сянюніі, па ўсходнім беразе возера праходзіць мяжа Ігналінскай гарадской сянюніі. Адносіцца да вадазборнага басейна ракі Жэймяны  (літ.), правага прытока Нярыса.

Гавіс
літ.: Gavys
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 153 м
Даўжыня 1,9 км
Шырыня 1,2 км
Плошча 1,24 км²
Даўжыня берагавой лініі 7,6 км
Найбольшая глыбіня 39 м
Сярэдняя глыбіня 10,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 5,1 км²
Размяшчэнне
Краіна  Літва
Гавіс (Літва)
Гавіс
Гавіс
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гавіс знаходзіцца на вышыні 153 м над узроўнем мора. Плошча возера складае — 124 га, даўжыня — 1,9 км, шырыня да 1,2 км. Найбольшая глыбіня — 39 м, сярэдняя глыбіня — 10,1 м. Працягласць берагавой лініі — 7,6 км. У паўночнай частцы — паўастравы і залівы. Ёсць 3 астравы, агульнай плошчай 2,3 га. Плошча вадазборнага басейна возера — 5,1 км². У паўночную частку ўпадае ручай з возера Гавайціс  (літ.).

Спасылкі

правіць