Гай Юлій Віндэкс (лац.: Gaius Julius Vindex; ? — 68) — рымскі вайскавод, паводле паходжання гал са старажытнага аквітанскага царскага роду. Быўшы намеснікам Паўночнай Галіі, увесну 68 падняў паўстанне супраць Нерона, якое было падтрымана намеснікам Тараконскай Іспаніі Гальбай і намеснікам Германіі Вергініем Руфам. Каля Везонцыа (сучасны Безансон) воіны Вергінія Руфа без загаду з верху напалі на армію Віндэкса, якая праходзіла міма іх лагера, мяркуючы, што яна ідзе на іх; Віндэкс скончыў жыццё самагубствам.

Зноскі

Літаратура правіць