Галоўнае ўпраўленне імперскай бяспекі

Гало́ўнае упраўле́нне імпе́рскай бяспе́кі (ням.: Reichssicherheitshauptamt, скар. RSHA) — кіруючы орган палітычнай разведкі і паліцыі бяспекі Трэцяга рэйха. Створана 27 верасня 1939 года ў выніку аб'яднання Галоўнага ўпраўлення паліцыі бяспекі (ням.: Hauptamt Sicherheitspolizei) і службы бяспекі (СД). Знаходзілася ў падпарадкаванні рэйхсфюрэра СС і шэфа германскай паліцыі Генрыха Гімлера. Галоўнае ўпраўленне імперскай бяспекі было адным з 12 галоўных упраўленняў СС са штатам ў 3000 супрацоўнікаў. Яно размяшчалася ў Берліне на Прынц-Альбрэхтштрасэ.

Райнгард Гайдрых — першы начальнік РСХА
Генрых Гімлер — другі начальнік РСХА

Начальнікам РСХА быў прызначаны Райнгард Гайдрых, які кіраваў гэтай арганізацыяй да 27 мая 1942 года, калі на яго быў здзейснены замах. Раненне, атрыманае ў выніку нападзення чэшскіх партызанаў, падрыхтаваных у Англіі, аказалася смяротным, і 4 чэрвеня 1942 першы шэф РСХА сканаў. З 28 мая па 31 снежня 1942 Галоўнае ўпраўленне імперскай бяспекі узначальваў рэйхсфюрэр СС Генрых Гімлер. Яго замяніў доктар Эрнст Кальтэнбрунер, які быў прызначаны на гэты пост 30 студзеня 1943 і займаў яго да канца Другой сусветнай вайны.

РСХА рыхтавала высокакваліфікаваных спецыялістаў у сферы разведкі, контрразведкі, следства і дазнання і іграла ролю «кузні кадраў» для СС і паліцыі Трэцяга рэйха. Пасля капітуляцыі Германіі службы, якія ўваходзілі ў РСХА, былі ліквідаваныя, у адпаведнасці з рашэннем Нюрнбергскага трыбунала. Частка агентуры Галоўнага ўпраўлення імперскай бяспекі была завербаваная спецслужбамі дзяржаў-пераможцаў.

Спасылкі і літаратура правіць

Зноскі