Галуазіт — гліністы мінерал з групы слаістых сілікатаў хімічнага складу Al2Si2O5(OH)4. Па складзе блізкі да каалініту, ад якога адрозніваецца больш высокім утрыманнем вады. Крышталізуецца ў монакліннай сістэме. Сустракаецца ў выглядзе глінападобных агрэгатаў. Афарбоўка звычайна белая, але часам жаўтлявая да бурай (ад вокіслаў жалеза), бляск матавы. Цвёрдасць па мінералагічнай шкале 1-2; шчыльнасць 2000-2200 кг/м³. Галуазіт - тыповы прадукт выветрывання алюмасілікатаў вывергнутых горных парод, асабліва палявых шпатаў. Сустракаецца часта, але буйных скопішчаў звычайна не ўтварае.

Галуазіт
Формула Al2Si2O5(OH)4
Сінгонія Манаклінная (планаксіяльная)
Колер Белы, жаўтлявы, чырванаваты, зелянявы
Колер рысы Белая
Бляск Бляклы
Празрыстасць прасвечвае - непразрысты
Цвёрдасць 2
Спайнасць Няма
Шчыльнасць 2,55 - 2,65 г/см³

Спасылкі

правіць