Галіна Яўгенаўна Буркацкая
Галіна Яўгенаўна Буркацкая (1916-2006) — дзеяч калгаснага руху, старшыня калгаса «Радянська Украина» Чаркаскага раёна Чаркаскай вобласці УССР. Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1951, 1958). Член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання, член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС (1961—1966).
Галіна Яўгенаўна Буркацкая | |
---|---|
Род дзейнасці | пісьменніца, палітык |
Дата нараджэння | 4 (17) лютага 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 сакавіка 2006 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 4 (17) лютага 1916 года ў сяле Геранімаўка, цяпер Чаркаскага раёна Чаркаскай вобласці УССР.
Скончыла Харкаўскі камуністычны ўніверсітэт імя Арцёма (1938), Украінскую сельскагаспадарчую акадэмію (1956). У 1941—1944 гадах — калгасніца калгаса «Серп і молат» Першамайскага раёна Саратаўскай вобласці. З 1944 года — калгасніца ў калгасе «Радянська Украина».
Буркацкая Г. Я. — кандыдат эканамічных навук (1967), з 1968 года — старшы выкладчык кафедры арганізацыі працы ў сельскагаспадарчай акадэміі (Кіеў).
Член КПСС з 1946 года. Дэлегат XIX—XXII з’ездаў КПСС. На XXII з’ездзе КПСС абрана членам Цэнтральнай рэвізійнай камісіі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 3-6 скліканняў.
Была сябрам рэдкалегіі часопіса «Сялянка».
Памерла 13 сакавіка 2006 года.