Галіна Іванаўна Захаркіна

(Пасля перасылкі з Галіна Захаркіна)

Галіна Іванаўна Захаркіна (нар. 28 ліпеня 1946, г. Варонеж, Расія) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1983), дацэнт (1983).

Галіна Іванаўна Захаркіна
Дата нараджэння 28 ліпеня 1946(1946-07-28) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці архітэктарка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1983)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася 28 ліпеня 1946 года ў Варонежы. Руская па нацыянальнасці. Бацька — ваенны, калі Галіне было шэсць гадоў, яго перавялі ў Беларусь. Маці — ветэран працоўнага фронту, у час Вялікай Айчыннай вайны сямнаццацігадовай дзяўчынкай працавала вадзіцелем грузавой машыны. Галіна скончыла сярэднюю школу № 12 горада Бабруйска. Займалася ў кружцы малявання ў гарадскім Доме піянераў і школьнікаў[1].

З першага разу паступіць ў Беларускі політэхнічны інстытут на спецыяльнасць «Архітэктура» не ўдалося. Працавала на Бабруйскім заводзе РТВ. Ёй прапаноўвалі мэтавае навучанне па спецыяльнасці «Хімія», але яна адмовілася і з другога разу паспяхова паступіла на архітэктуру[1].

Скончыла ў 1970 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1970—1972 гадах па размеркаванні працавала асістэнткай кафедры архітэктуры ў Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце. Тут пазнаёмілася Юрыем Бакаліным, які працаваў на кафедры фізікі і займаўся тэхналогіямі шклаэмалевых пакрыццяў. Ён пісаў дысертацыю на сушуканне ступені доктара тэхнічных навук і звярнуўся да загадчыка кафедры з просьбай даць яму ў памочнікі архітэктара, бо для яго было важна ўлічыць архітэктурнае бачанне прымянення гэтага матэрыялу ў архітэктуры і будаўніцтве. У памочніцы была выбрана Захаркіна. Праз два гады працы ў інстытуце ёй вылучылі месца для паступлення ў мэтавую аспірантуру. Скончыла аспірантуру ў 1975 годзе, абараніўшы дысертацыю «Праектаванне і прымяненне архітэктурна-будаўнічых вырабаў з эмаляванага металу»[1].

З 1975 года па размеркаванні ў Полацкім дзяржаўным універсітэце, дзе пазнаёмілася з будучым мужам Леанідам Фёдаравічам Калмыкавым[1]. Дацэнт кафедры будаўнічых канструкцый, з 2003 года на кафедры архітэктуры, у 2003—2014 — загадчыца кафедры.

Навуковыя інтарэсы: архітэктурнае праектаванне; рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў.

Рэпрэсіі правіць

У межах распачатага пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года тэрору супраць любой нелаяльнасці да рэжыму Лукашэнкі затрымана 25 мая 2023 года і аштрафавана на 2 960 рублёў (80 базавых велічыняў)[2].

Сям’я правіць

У шлюбе з Леанідам Фёдаравічам Калмыкавым (пам. 1994), кандыдатам тэхнічных навук.

Зноскі