Галіцкая плошча (Кіеў)

Галіцкая плошча (укр.: Га́лицька пло́ща) — плошча ў Кіеве паміж бульварам Тараса Шаўчэнкі, вуліцамі Саксаганскага, Дзмітрыеўскай, Залатавустаўскай, Вароўскага, Алеся Ганчара, Старавакзальны і Берасцейскім праспектам.

Плошча Перамогі, Кіеў (1985)

Плошча вядомая з XIX стагоддзя. У 1860 годзе на ёй быў адкрыты рынак насільных рэчаў, які атрымаў з часам назву Яўрэйскага базару, або Галіцкага базару.

Плошча ў 1869 назвалі Галіцкай (адсюль пачыналася дарога на Захад — у Галіцыю). У той жа час на Галіцкай плошчы была пабудавана так званая Жалезная царква (з чыгунных пліт) св. Іаана Залатавуста (разбурана ў 1930-х гадах, цяпер на гэтым месцы будынак цырка).

З 1952 года называлася плошчай Перамогі. У 1960—1970-х гадах была ажыццёўлена рэканструкцыя плошчы. У 1981—1982 гадах была праведзена чарговая рэканструкцыя плошчы, узведзены абеліск Гораду-герою (вышыня 43 м). Паміж універмагам «Украіна» і цыркам быў збудаваны падземны пераход.

У 2023 годзе плошчы вернута гістарычная назва.

Адрас «Галіцкая плошча» маюць усяго тры будынкі ў Кіеве: гасцініца «Лыбедзь» — № 1, цырк — № 2 і шопінг-мол «Украіна» (раней універмаг Украіна) — № 3.

Спасылкі

правіць