Гампрынер-Зеле (ням.: Gampriner Seele) — адзінае возера ў Ліхтэнштэйне. Утварылася пасля паводкі Рэйна з вялікай эрозіяй ў 1927 годзе, знаходзіцца на вышыні 435 метраў над узроўнем мора і размешчана ў вёсцы Бендэрн у муніцыпалітэце Гампрын.

Гампрынер-Зеле
ням.: Gampriner Seele
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 435 м
Плошча 0,026 км²
Аб’ём 0,36756635 км³
Найбольшая глыбіня 6 м
Сярэдняя глыбіня 3 м
Размяшчэнне
Краіна  Ліхтэнштэйн
Гампрынер-Зеле (Ліхтэнштэйн)
Гампрынер-Зеле
Гампрынер-Зеле
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гампрынер-Зеле акружана шчыльнымі пасадкамі: растуць трыснёг, жывыя загарадзі і дрэвы. Пасля ачысткі вады яе якасць стабілізавалася на ўзроўні класа B. Трубаправод паблізу ўнутранага канала забяспечвае возера прэснай вадой і кіслародам.