Ганна-Ліса Эрыксан

Ганна-Ліса Эрыксан (шведск.: Anna-Lisa Eriksson; 21 чэрвеня 1928, Сундсваль — 26 мая 2012) — шведская лыжніца, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў і чэмпіянату свету.

Ганна-Ліса Эрыксан
Агульная інфармацыя
Пол жанчына[1]
Спецыялізацыя лыжныя гонкі
Нарадзілася 21 чэрвеня 1928(1928-06-21)[1]
Памерла 26 мая 2012(2012-05-26)[2][1] (83 гады)
Грамадзянства

На Алімпіядзе-1956 у Карціна-д’Ампеца заваявала бронзу ў эстафетнай гонцы 3х5 км, у якой бегла другі этап, прыняла і завяршыла свой этап на 4-м месцы, але на апошнім этапе Соня Эдстром вывела зборную Швецыі на трэцяе месца. У асабістай гонцы на 10 км Эрыксан заняла 13-е месца.

На чэмпіянаце свету 1954 заваявала бронзу ў эстафеце.

Зноскі

  1. а б в г д е Bergsten, Anna-Lisa // Sveriges dödbok 1830–2020 — 8 — Sveriges Släktforskarförbund, 2021. Праверана 12 лютага 2022.
  2. Anna-Lisa Eriksson (Bergsten) - Sveriges Olympiska Kommitté Праверана 28 чэрвеня 2012.