Ганна Іванаўна Кулеш
Ганна Іванаўна Кулеш (нар. 1953, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2017), прафесар (2020)[1].
Ганна Іванаўна Кулеш | |
---|---|
Дата нараджэння | 1953 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнаўца |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў 1953 годзе ў Оршы[1], праз некалькі месяцаў па нараджэнні дачкі сям’я пераехала ў Стоўбцы.
У 1970 годзе скончыла Стаўбцоўскую сярэднюю школу № 2. У 1977 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура»[2].
У 1992 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Шляхі і спосабы папаўнення грамадска-палітычнай лексікі беларускай мовы на сучасным этапе» (навуковы кіраўнік — прафесар Л. М. Шакун)[2].
У 2016 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Фарміраванне і развіццё мовы беларускага заканадаўства ХХ — пачатку ХХІ стст. (на матэрыяле беларускамоўных заканадаўчых тэкстаў)»[2].
Прафесар кафедры гісторыі беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтарка звыш 160 навуковых публікацый. Галіна навуковых інтарэсаў: гісторыя беларускай літаратурнай мовы; праблемы гістарычнай і сучаснай лексікалогіі і лексікаграфіі; мова мастацкай літаратуры; мова беларускага заканадаўства; пытанні культуры мовы.
Зноскі