Ганна Восіпаўна Карабанька

(Пасля перасылкі з Ганна Карабанька)

Ганна Восіпаўна Карабанька, або Карабоўская (1766 — люты 1829) — арыстакратка. Маці фельдмаршала Івана Фёдаравіча Паскевіча.

Ганна Восіпаўна Карабанька
Кораб
Кораб
Нараджэнне 1766
Смерць люты 1829
Месца пахавання
Род Карабанькі
Бацька Восіп Карабанька[d]
Муж Фёдар Рыгоравіч Паскевіч[d]
Дзеці Іван Фёдаравіч Паскевіч, Stepan Paskevich[d] і Q15079001?

Біяграфія правіць

Паходзіць з магілёўскага роду Карабанькаў. Нарадзілася ў 1766 г. у шляхецкай сям’і магілёўскага войта Восіпа (Юзафа) Карабанькі. У 1772 годзе пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя Усходняй Беларусі была далучана да Расійскай імперыі, бацька прысягнуў на вернасць імператрыцы Кацярыне II, што дала яму права захаваць зямельныя ўладанні і прыналежнасць да дваранскага саслоўя. Радавы маёнтак Шчэгліцкае ў Магілёўскай губерні складаўся з сяла і некалькіх вёсак.

Ганна выйшла замуж за Фёдара Паскевіча, сына надворнага саветніка Рыгора Іванавіча Паскевіча, багатага палтаўскага памешчыка. Праз год, 8 мая 1782 г., у сям’і нарадзіўся першынец Іван, пасля нарадзіліся Іосіф (1784), Сцяпан[ru] (1785), Канстанцін[ru] (1790) і Фёдар (1792). Чацвёра з іх звязалі свой лёс з ваеннай кар’ерай: Іосіф і Канстанцін даслужыліся да звання палкоўніка, Фёдар — да генерал-маёра, Іван — да вышэйшага ваеннага чыну генерал-фельдмаршала. Пяты сын Сцяпан пайшоў у грамадзянскую службу, стаўшы пасля сапраўдным стацкім саветнікам, тамбоўскім і курскім губернатарам.

Яна сышла з жыцця ў лютым 1829 года і была пахавана на радзіме, у сяле Шчэгліца Магілёўскага павета.

У сярэдзіне 1860-х гг. Фёдар Іванавіч Паскевіч задумаў узвядзенне ў Гомелі сямейнага склепа, куды запланаваў перавезці з Польшчы рэшткі бацькоў Івана Фёдаравіча і Лізаветы Аляксееўны, а з сяла Шчэгліца Магілёўскага павета — Ганны Восіпаўны і Фёдара Рыгоравіча. 5 (18) ліпеня 1889 года адбылося перапахаванне.

Партрэт правіць

У фондах музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля захоўваецца мініяцюрны партрэт Ганны Восіпаўны Паскевіч, выкананы ў тэхніцы акварэлі на косці. На ім намалявана яшчэ маладая жанчына са спакойным позіркам і злёгку ўлоўнай усмешкай на вуснах. Яе адзенне паказвае на статус замужняй жанчыны дваранскага саслоўя, якая далёкая ад паказной раскошы, салонных інтрыг і забащ. Яе доля — ціхае сямейнае жыццё, хатнія клопаты і выхаванне дзяцей.

Спасылкі правіць