Ганна Мікалаеўна Сянько

Ганна Мікалаеўна Сянько (нар. 16 ліпеня 1958, в. Ельніца, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (2009), дацэнт (1996), прафесар.

Ганна Мікалаеўна Сянько
Дата нараджэння 16 ліпеня 1958(1958-07-16) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік у прамысловасці», 1979; аспірантура, 1991), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (дактарантура, 2003).

Працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (эканамічны факультэт, кафедра банкаўскай і фінансавай эканомікі, прафесар), Акадэміі кіраваня пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (з 2014, факультэт падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі, кафедра кіравання рэгіянальным развіццём, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: эканамічная бяспека; інвестыцыі; эканоміка прамысловасці; прамысловая палітыка.

Бібліяграфія

правіць
  • Обеспечение экономической безопасности промышленного комплекса Республики Беларусь на стадии его роста : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.05 : защищена 21.05.2008 : утверждена 14.01.2009 / Сенько Анна Николаевна. — Минск, 2008.
  • Система обеспечения экономической безопасности промышленного комплекса Республики Беларусь: методология формирования и механизм реализации / А. Н. Сенько. — Минск, 2008.
  • Формирование системы обеспечения экономической безопасности промышленного комплекса Республики Беларусь / Сенько А. Н. — Минск, 2005.
  • Экономическая безопасность промышленного комплекса / А. Н. Сенько. — Минск, 2004.
  • Нацыянальныя інтарэсы як аснова эканамічнай бяспекі вытворчых сістэм / Г. М. Сенько // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2005. — № 4. — С. 44—53.

Зноскі

Спасылкі

правіць