Ганна Сігнёль (шведск.: Anna Signeul; нар. 20 мая 1961, Фалун) — шведская прафесійная футбалістка, трэнер.

Футбол
Ганна Сігнёль
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 20 мая 1961(1961-05-20) (62 гады)
Грамадзянства
Рост 1,69 м[1]
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1972—1978 Фалун[d]
1980—1984 Брагэ Бурленгэ[d]
1984—1992 Strömsbro IF[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася і вырасла ў шведскім Фалуне. У дзяцінстве займалася шматлікімі відамі спорту. Будучы заўзятай балельшчыцай «Гётэбарга», вырашыла паспрабаваць свае сілы ў футболе. З 1972 года яна выступала за ФК «Фалун». У вышэйшай лізе шведскага жаночага футбола яна ў агульнай складанасці правяла 240 матчаў.

Трэнерская кар’ера Ганны стартавала ў пачатку 1980-х, нейкі час яна была трэнерам-гульцом. Трэніравала шэраг шведскіх клубаў. З 1996 года працавала з юнацкімі зборнымі Швецыі. 1 сакавіка 2005 года ўзначаліла нацыянальную каманду Шатландыі. У студзені 2017 года яна аб’явіла, што пасля заканчэння Еўра 2017 у Нідэрландах, куды шатландкі прабіліся ўпершыню, узначаліць зборную Фінляндыі.

Зноскі

  1. Soccerdonna — 2010.