Ганімед (спадарожнік)
Ганімед (стар.-грэч.: Γανυμήδης) — спадарожнік Юпітэра, адзін з галілеевых спадарожнікаў Юпітэра. З'яўляецца найбуйнейшым спадарожнікам ў Сонечнай сістэме. Яго дыяметр роўны 5268 кіламетраў, што на 2% больш, чым у Тытана (другога па велічыні спадарожніка ў Сонечнай сістэме) і на 8% больш, чым у Меркурыя. Пры гэтым маса Ганімеда складае ўсяго 45% масы Меркурыя, але сярод спадарожнікаў планет яна рэкордная.
![]() | |
Першаадкрывальнік | Галілеа Галілей |
---|---|
Дата адкрыцця | 7 студзеня 1610 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 1 070 400 км |
Эксцэнтрысітэт | {{{Эксцэнтрысітэт}}} |
Перыяд абарачэння | {{{Перыяд абарачэння}}} |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 148,148 ± 0,004 ётаграм[1] |
Шчыльнасць | 1,936 gram per cubic centimetre |
Атмасфера | няма |
Гісторыя адкрыццяПравіць
Ганімед быў адкрыты Галілеа Галілеем ў 1610 годзе з дапамогай яго першага ў гісторыі тэлескопа. На адкрыццё спадарожніка прэтэндаваў таксама нямецкі астраном Сімон Марыус, які назіраў Ганімед ў 1609 годзе, і своечасова не апублікаваў дадзеныя пра гэта.
Назва «Ганімед» была прапанавана менавіта Марыусам у 1614 годзе, аднак на працягу доўгага часу яна практычна не выкарыстоўвалася. Галілей прысвоіў чатыром адкрытым ім спадарожнікам парадкавыя нумары і Ганімед абазначаўся як «трэці спадарожнік Юпітэра». Толькі з сярэдзіны XX стагоддзя назва «Ганімед» стала агульнаўжывальнай.
Ганімед названы ад імя персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі (Ганімед, чашнік багоў).
ЛітаратураПравіць
- БЭ ў 18 тамах. Т.15, Мн., 2002, С.93: Спадарожнікі планет
- БЭ ў 18 тамах. Т.5, Мн., 1997, С.28: Ганімед
- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.