Гарадзечна (гміна, Навагрудскі павет)
Навагрудскі павет
Гміна Гарадзечна (польск.: Gmina Horodeczna) — колішняя вясковая гміна, якая існавала ў 1930-х гадах у Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Гарадзечне (234 жых. у 1921 годзе[1])[2].
Гарадзечна | |
---|---|
польск.: Gmina Horodeczna | |
Краіна | |
Уваходзіць у | Навагрудскі павет |
Уключае | 104 грамады |
Адміністрацыйны цэнтр |
Гарадзечна Навагрудак |
Дата ўтварэння | 1921 |
Дата скасавання | 1936 |
Насельніцтва (1921) | 9 349[1] |
У міжваенны перыяд гміна Гарадзечна ўваходзіла ў склад Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. Гміна размяшчалася вакол Навагрудка.
25 студзеня 1936 года сядзіба гміны была перанесена ў Навагрудак, які з’яўляўся асобнай гарадской гмінай[3].
3 лютага 1936 года з тэрыторыі гміны Гарадзечна ўтворана гміна Навагрудак[4].
Зноскі
- ↑ а б в Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
- ↑ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
- ↑ Komunikat o przeniesieniu zarządu gminnego Horodeczno, do m. Nowogródka (Nowogródzki Dziennik Wojewódzki z 1936 r. Nr 5, s. 37)
- ↑ Decyzja Wojewody Nowogródzkiego z dnia 3 lutego 1936 r., o zmianie nazwy gminy wiejskiej «Horodeczno», pow. nowogródzkiego, na «Nowogródek», tegoż powiatu. (Nowogródzki Dziennik Wojewódzki z 1936 r. Nr 5, poz. 17)