Гарадзішча (археалагічны помнік, Докшыцкі раён)

Гарадзішча — археалагічны помнік каля вёскі Гарадзішча (Бярозкаўскі сельсавет) Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Гарадзішча
Гарадзішча
54°38′52″ пн. ш. 27°48′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Гарадзішча
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000437шыфр 213В000437
Map

Гарадзішча правіць

Знаходзіцца за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, на ўзгорку вышынёй 7,5 м. Мае стромкія схілы, валы і равы адсутнічаюць. Пляцоўка памерам 60×40 м. З усходняга, паўднёвага і паўднёва-ўсходняга бакоў прымыкае забалочаная пойма рака Вілія. У 1949 і 1971 гадах абследаваў А. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт 0,5-0,6 м. Знойдзены абломкі глінянага штрыхаванага посуду, абпаленыя камяні і кавалкі шлаку. Адносіцца да III—II ст. да н.э.

Літаратура правіць

  • Археалагічнае вывучэнне Докшыччыны // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 29-34.
  • Докшыцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 241—258.