Гарадскі арсенал (Львоў)
Гарадскі арсенал — фартыфікацыйнае збудаванне ў Львове (Украіна), пабудаванае ў 1554—1556 гадах. Помнік рэнесанснай абароннай архітэктуры.
Славутасць | |
Гарадскі арсенал | |
---|---|
Міський арсенал | |
49°50′29″ пн. ш. 24°02′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Украіна |
Горад | Львоў, вул. Падвальная, 5. |
Архітэктурны стыль | готыка |
Дата заснавання | 1706 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гарадскі арсенал прылягаў да крапасных сцен Львова, рэшткі якіх бачныя з вуліцы Арсенальнай. Будынак арсенала выканана з каменя, двухпавярховы, прамавугольнае ў плане, з невялікай васьмівугольнай вежай на паўночным боку. Паводле даных даследаванняў і раскопак, праведзеных у 1970-х гадах, вежа і сцены першага паверху маюць даўнейшае паходжанне і былі пабудаваны, відаць, у XIV стагоддзі.
У XVIII стагоддзі ў скляпах ільвоўскага гарадскога арсенала трымалі палонных украінскіх казакоў і гайдамакаў. У адным з казематаў знаходзілася камера катаванняў і жыллё гарадскога ката.
Падчас нападу шведаў у 1704 годзе арсенал быў разбураны, але праз два гады адбудаваны наноў. Сучасная рэстаўрацыя была праведзена ў 1979—1981 гадах. З 1981 года — музей зброі «Арсенал».
Фасад Гарадскога арсенала | Брама і вежа арсенала | Тыльная частка |
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіцьАртыкулу нестае спасылак на крыніцы. |