Гарадскі музей Хельсінкі
Гарадскі музей Хельсінкі (фінск.: Helsingin kaupunginmuseo) — гістарычны музей, прысвечаны гораду Хельсінкі. На выстаўках прадстаўлены этапы развіцця Хельсінкі ад маленькага горада да сталіцы краіны.
Гарадскі музей Хельсінкі | |
---|---|
фінск.: Helsingin kaupunginmuseo | |
Заснаваны | 1911 |
Месцазнаходжанне | Хельсінкі |
Адрас | Aleksanterinkatu 16, 00170 Helsinki[1][2][…] |
helsinginkaupunginmuseo.fi | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уваход у музей і філіялы бясплатны.
Аддзелы
правіцьГалоўны будынак. У галоўным будынку музея прадстаўлена выстаўка «Helsinki Horizons», якая прадстаўляе больш чым 450-гадовую гісторыю горада. Будынак знаходзіцца ў самым цэнтры горада, побач з Кафедральным саборам, на вуліцы, якая выходзіць на Сенацкую плошчу. Адрас: Sofiankatu 4 , 00170 Helsinki.
Дом бюргера (фін. Ruiskumestarin talo; адрас : Kristianinkatu 12) быў пабудаваны ў 1818 годзе. Ён з'яўляецца самым старым драўляным будынкам Хельсінкі. Унутры адноўлена абстаноўка побыту 1860-х гадоў.
Віла Хакасалмі (фін. Hakasalmen huvila ; адрас : Mannerheimintie 13)
Музей электрастанцыі (фін. Voimalamuseo) знаходзіцца ў раёне Ванхакаупункі (Hämeentie 163).
Школьны музей (фін. Koulumuseo ; адрас : Kalevankatu 39-41)
Дом Седэрхольма (фін. Sederholmin talo; адрас : Aleksanterinkatu 18) - найстарэйшы (1757) каменны будынак у гістарычным цэнтры Хельсінкі. Размешчаны на рагу Сенацкай плошчы.
Музей трамвая (фін. Ratikkamuseo; адрас: Töölönkatu 51 A). Размешчаны ў памяшканні найстарэйшага ў Хельсінкі трамвайнага дэпо. Экспазіцыя прысвечана гісторыі грамадскага транспарту ў Хельсінкі.
Музей сядзібы Туамарынкюля і Дзіцячы музей
Зноскі
- ↑ http://www.helsinginkaupunginmuseo.fi
- ↑ Uusimaa Museum Guide
Спасылкі
правіць- Сайт музея (фін.) (шведск.) (англ.)