Гарацый Слізнарт
Гарацый Слізнарт (англ.: Horace Slughorn) — чыстакроўны чараўнік, выкладчык зеллеварэння ў Хогвартсе ў шостай кнізе. Вучыў Снейпа і Лілі. Разумны, станоўчы, выступае супраць цёмных сіл. Патронус — залатая рыбка.
Персанаж свету Гары Потэра | |
h | |
Гарацый Слізнарт | |
---|---|
Пол | мужчынскі |
Факультэт | Слізерын |
Патронус | залатая рыбка |
Дамблдар з дапамогай Гары Потэра угаворвае Слізнарта вярнуцца ў Хогвартс і прыступіць да выкладання. Перад пачаткам вучобы Слізнарт, як ён гэта рабіў у мінулыя гады, збірае "Клуб Смаўжоў", які складаецца з дзяцей найбольш уплывовых бацькоў, знакамітасцей, адораных студэнтаў.
Пазней апыняецца, што запрашэнне Слізнарта ў Хогвартс мае сувязь з перамогай над Валдэмортам. Слізнарт працаваў выкладчыкам зеллеварэння ў гады вучобы Валдэморта. Інфармацыю пра хоркруксы (вызначэнне паняцця "хоркрукс") Том Рэдл атрымаў ад Гарацыя.
Дамблдар атрымаў ад Слізнарта ўспамін, дзе гэты факт быў утоены, паколькі Гарацый сарамаціўся гэтага ўспаміну. Аднак Гары ўдалося пераканаць Слізнарта перадаць сапраўдны, не выпраўлены, успамін, пасля чаго Дамблдор канчаткова вызначыўся ў задачах барацьбы, даведаўся, што для перамогі неабходна знайсці і знішчыць шэсць часціц душы Цёмнага Лорда.
У канцы, пасля ўцёкаў Северуса Снэйпа, быў прызначаны Мінервай МакГонагал дэканам Слізерына.
Застаўся выкладаць у Хогвартсе падчас панавання Валдэморта. У канцы, быўшы пастаўлены перад выбарам, здолеў прыняць правільнае рашэнне і прыняў удзел у стычцы з. Валдэмортам разам з Мінервай Мак-Гонагал і Кінгслі Брустверам.