Брэбенескуль (гара)

(Пасля перасылкі з Гара Брэбенескуль)

Брэбенескуль (укр.: Бребенескул) — адна з самых высокіх вяршыняў хрыбта Чарнагора.

Брэбенескуль
укр.: Бребенескул
Брэбенескуль
Тып Гара
Размяшчэнне

Украіна

48°05′54″ пн. ш. 24°34′50″ у. д.HGЯO
Горная сістэма Украінскія Карпаты
Вышыня вяршыні 2035 м

Размешчана пасярэдзіне хрыбта, на мяжы Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласцей, паміж вяршынямі Мунчэль (1998 м) на паўднёвым усходзе і Рэбра (2001 м) на паўночным захадзе.

Вышыня — 2035 м (па іншых дадзеных 2032 ці 2038). Паверхня купалападобная. На схілах распаўсюджаны старажытна-ледавіковыя формы рэльефу, сляды працэсаў марознага выветрывання. Гара пакрыта альпійскімі і субальпийскімі лугамі, характэрныя каменныя россыпы і асыпкі.

На захад вяршыні размешчана самае высакагорнае возера Украіны — Брэбенескуль.