Малдавяну

(Пасля перасылкі з Гара Малдавяну)

Малдавяну (рум.: Vârful Moldoveanu) — гара ў Румыніі. Вышыня над узроўнем мора — 2544 м, што робіць гару самым высокім пунктам краіны. Знаходзіцца Малдавяну ў самым цэнтры Румыніі, у горным масіве Фэгэраш (Паўднёвыя Карпаты) на тэрыторыі жудзеца Арджэш. Геалагічна складзеная з крышталічных парод. Схілы гары пакрываюць пераважна іглічныя лясы, вышэй размешчаны высакагорныя лугі. Бліжэйшы населены пункт — Вікторыя.

Малдавяну
рум. Vârful Moldoveanu
RO AG Moldoveanu Peak.jpg
Вышэйшы пункт
Абсалютная вышыня2 544 м
Адносная вышыня2 042 м
Размяшчэнне
45°35′57,98″ пн. ш. 24°44′10,36″ у. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаФэгэраш 
Малдавяну (Румынія)
Малдавяну
Малдавяну
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы