Машук

(Пасля перасылкі з Гара Машук)

Машук — ізаляваная гара на Паўночным Каўказе, у раёне Каўказскіх Мінеральных Вод (Стаўрапольскі край, Расія). Вышыня 993 м. Машук з’яўляецца лакалітам са схаваным пад асадкавымі пародамі (вапнякамі і мергелямі верхняга мелу і палеагену) крышталічным ядром; выхады вуглякісла-серавадародных вод. Вяршыня згладжана-купалападобная. На паўднёвым схіле знаходзіцца карставая шахта «Правал» (20 метраў глыбінёй). Схілы пакрытыя шырокалістнымі лясамі (ясень, граб, дуб, бук лясны); у Перкальскім гадавальніку налічваецца каля 800 відаў і гатункаў драўняных і хмызняковых раслін. Ля падножжа Машука — месца дуэлі М. Ю. Лермантава (абеліск з гарэльефам паэта). Ля падножжа і на схілах Машука — курорт і горад Пяцігорск.

Машук
Паўднёвы схіл Машука
Паўднёвы схіл Машука
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня993 м
Размяшчэнне
44°03′01″ пн. ш. 43°05′18″ у. д.HGЯO
Краіна
Суб’ект РФСтаўрапольскі край
Машук (Расія)
Машук
Машук
Машук (Стаўрапольскі край)
Машук
Машук
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы