Робсан (гара)
(Пасля перасылкі з Гара Робсан)
Робсан (англ.: Mount Robson) — найвышэйшы пункт грады Скалістых гор; таксама з’яўляецца і найвышэйшым пунктам Канадскіх скалістых гор. Размешчана на тэрыторыі Правінцыйнага парка гары Робсан у Брытанскай Калумбіі. Гара Робсан вылучаецца вертыкальнай будовай рэльефу. Адлегласць ад возера Берг да вяршыні — 2300 м. Паўночны схіл моцна заснежаны. Таўшчыня ледавіковага покрыва складае 800 метраў ад вяршыні да ледавіка Берг. Вышыня паўднёвага схілу дасягае 3000 метраў ад падножжа да вяршыні.
Робсан | |
---|---|
англ. Mount Robson | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 3 959 м |
Адносная вышыня | 2 839 м |
Першае ўзыходжанне | 31 ліпеня 1913 |
Размяшчэнне | |
53°06′38″ пн. ш. 119°09′24″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Канадскія Скалістыя горы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Робсан (гара)